Міжнародны дзень музееў
Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музееў. Збіраючы і зберагаючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры музеі нашай школы праводзяць цікавую навукова-асветніцкую і выхаваўчую работу. У гэтым годзе ў музеі "Спадчына Беларусі" быў арганізаваны конкурс экскурсаводаў на тэму "Гісторыя аднаго экспаната". Экскурсаводы пятых класаў пазнаёмілі экскурсантаў з цікавымі гісторыямі верацяна, сярпа, жорнаў. Гучалі вершы, прыказкі, загадкі, песні. Вучні з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у правядзенні экскурсій.