Тыдзень роднай мовы
"Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Пад такім дэвізам ў сярэдняй школе №20 распачаўся 19 верасня Тыдзень роднай мовы.
План тыдня уключае шэраг разнастайных мерапрыемстваў: маладзёжныя акцыі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, дыктоўкі, чытанне вершаў, квэсты, гульні, квізы.
Кожны дзень насычаны: панядзелак пачаўся з паштовак роднай мове і аблок з любімых беларускіх слоў. Вучні з радасцю прынялі ўдзел у афармленні нашай прэзентацыі тыдня.
Афармленне флаераў, інтэрнэт-чэленджаў, чытанне вершаў, фестываль беларускай моды... Гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, што праводзяць настаўнікі і вучні школы.
Беларуская мова - адна з самых прыгожых і мілагучных моў свету. Бо яна багатая, разнастайная, адметная, не падобная на другія мовы. Яскравы доказ прыгажосці беларускіх слоў знайшоў адлюстраванне ў паштоўках і сардэчках нашых вучняў. Аўторак - гастранамічны фэст і дэгустацыя беларускіх страў, што прыгатавалі вучні са сваімі бацькамі і пачаставалі ўсіх жадаючых!