Дзень роднай мовы
21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. Свята асаблівае для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. У гэты дзень у школе наладжана вялікая колькасць мерапрыемстваў: чытанне вершаў, экскурсіі, гульні.
Трэці паверх школы сёння - поўнасцю тэрыторыя аматараў мовы: там праходзіць гульня-квэст для усіх навучэнцаў і настаўнікаў!
Прайсці па станцыях і праверыць свае веды па правапісе, акцэнталогіі, беларускай літаратуры - гэта самае лёгкае для знаўцаў роднай мовы. Не выклікалі цяжкасцяў і красворды на веданне гародніны і прадуктаў харчавання па-беларуску.
Хутка падвядзём вынікі і пераможцаў чакаюць узнагароды!