Заседание районного учебно-методического объединения учителей белорусского языка и литературы
2 сакавіка 2023 года на базе школы адбыўся адкрыты семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ленінскага раёна. Праграма ўключала шматаспектны аналіз работы па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве. Адбыўся метадычны дыялог з выступленнямі настаўнікаў кафедры. Лычук Л.Р. і Меліхава К.У. паказалі адкрытыя ўрокі з выкарыстаннем гульнёвай тэхналогіі і прыёму "Шэсць шляп мыслення".
За круглым сталом настаўнікі падзяліліся напрацоўкамі гульняў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках, факультатыўных занятках і на пазакласных мерапрыемствах.
Семінар прайшоў на самым высокім узроўні.