Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 21 человек

Канферэнцыя “Няскораны ігумен”, прысвечаная Афанасію Філіповічу

Дата: 16 марта 2023 в 16:46, Обновлено 16 марта 2023 в 17:00
94 просмотра

Афанасій Брэсцкі - беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Ігумен Свята-Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. Аўтар «Дыярыуша» - аднаго з першых літаратурных твораў аўтабіяграфічнага жанру і адзінай палемічнай аўтабіяграфіі ў беларускай літаратуры. Афанасій Брэсцкі лічыцца адным з апошніх прадстаўнікоў праваслаўнага напрамку ў палемічнай літаратуры таго часу, у чыіх творах ёсць цікавыя звесткі аб сучаснай аўтару царкоўнай гісторыі беларускіх зямель.
16 сакавіка 2023 года ў школе прайшла канферэнцыя “Няскораны ігумен”, прысвечаная Афанасію Філіповічу. Перад вучнямі 5,7,11-х класаў выступілі вучні з дакладамі:
1.Афанасій Філіповіч – змагар за праваслаўную веру і паэт зямлі беларускай.
2.Настаўнік царэвіча Іаана.
3.Палескі перыяд жыцця ігумена.
4.“Дыярыуш або апісанне праўдзівых падзей” – творчая спадчына А.Філіповіча.
5.Брэсцкі перыяд жыцця А.Філіповіча.
6.Турэмнае зняволенне ігумена.
7.Апошнія дні жыцця.
8.Ушанаванне памяці Афанасія Брэсцкага.
Канферэнцыю падрыхтавалі Лычук Л.Р. і Харытончык А.В., настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. На мерапрыемстве прысутнічалі інакіня Алена, Юрчык Т.У., галоўны бібліятэкар чытальнай залы ДУК " Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна», настаўнікі школ і гімназій Ленінскага раёна г.Брэста

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.