"Беларускі ручнік- сімвал абрадаў і звычаяў"
18 мая 2023 года ў Міжнародны дзень музеяў у школе адбылася экскурсія "Беларускі ручнік- сімвал абрадаў і звычаяў". Вышытыя ручнікі, навалачкі, карціны былі прадстаўлены прыбіральшчыцай школы Дробат Вольгай Мікалаеўнай.
Кіраўнік музея Лычук Л.Р. расказала пра беларускі ручнік, пра спосабы яго аздаблення, сімволіку арнамента, пра абавязковае ўжыванне ручніка ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццёвага шляху чалавека: радзіны, хрэсьбіны, сватаўство ,вяселле, пахаванне...
Экскурсія выклікала вялікую цікавасць у вучняў.