Тыдзень беларускай мовы
19 лютага 2022 года у музеі "Спадчына Беларусі" адбылася гульня для вучняў 6-х класаў. У ходзе правядзення гульні вучні болей дэтальна і грунтоўна пазнаёміліся з бытам і працай продкаў, дакрануліся да духоўнай культуры і традыцый беларускага народа. Удзельнікі гульні шляхам рашэння лагічных задач, творчых заданняў, выкарыстоўваючы прадметы экспазіцыі музея, вызначалі назву адзення і раслін, з якой яна выраблена.