Вандроўка ў Дудуткі вучняў 5-ых класаў
30 красавіка вучні пятых класаў накіраваліся ў цудоўны музей старадаўніх народных рамёстваў "Дудуткі". Дзевяць майстэрняў, млын, храм, пякарня, бровар, дзясяткі свойскіх жывёлаў, старыя аўтамабілі і шмат чаго яшчэ. Усё гэта страшэнна цікавае і гарантуе мора эмоцый!
Ганчар ператварыў кавалак гліны ў сапраўдны збан на нашых вачах, разам з кавалём зрабілі падкову на шчасце, спрабавалі самаробныя сыры з масліцам! Вось такі музей, дзе ўсё пакажуць, раскажуць і дадуць пачаставаць!!!