Тыдзень роднай мовы
З 19 па 23 верасня ў нашай школе праходзіць цудоўны Тыдзень роднай мовы. Зразумела, што вучні 6"Б" не маглі застацца ў баку. І таму з вялікай радасцю прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах: акцыя "Размаўляй па-беларуску", паштоўка роднай мове, аблока слоў, гастрафэст "Беларускія стравы", чэленджы і апытанні "Спазнай Беларусь" на прасторах інтэрнэту, модны фэст, стварэнне і распаўсюджванне флаераў.
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц