" У людзей ёсць багацце адно- чалавечае, добрае слова"
" У людзей ёсць багацце адно - чалавечае, добрае слова," - пад такім загалоўкам прайшла сустрэча вучняў 10-х класаў з паэтамі Берасцейшчыны Міколам Пракаповічам і Міколам Аляхновічам, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні слухалі цікавы аповед паэтаў пра іх шлях у літаратуру, вершы, задавалі пытанні. А напрыканцы вучні прачыталі свае творы і атрымалі добрую ацэнку гасцей.